Publication Place: Мінск
Publication Date: 1990
Publishing/ Printing House: друкарня К. Пянткоўскага
Category: Belles-Lettres
Copyright © 1990 by Мікола Касьцюкевіч
Book Collection: KAMUNIKAT — this site (online version)
Мікола Касьцюкевіч нарадзіўся 13 студзеня 1967 года ў горадзе Мінску, дзе і жыве да гэтага часу. Па заканчэнні СПТВ-53 будаўнікоў працаваў мулярам-мантажнікам, грузчыкам у цырку, бібліёграфам у бібліятэцы БДУ, рабочым на мясакамбінаце, вартаўніком Цэнтральнага РАУС. Пазней, пасля няскончаных філфаку і журфаку БДУ, быў памочнікам дырэктара прыватнага прадпрыемства, пасля – целаахоўнікам і зноў вартаўніком. 7 гадоў працаваў у Нацыянальнай бібліятэцы (музычны аддзел, пажарна-вартавая ахова, служба бяспекі). З дзяцінства захапляўся спортам, меў разрады па пяці відах. Быў прызёрам першынства рэспублікі па самба. Пазней удзельнічаў у тады яшчэ падпольных баях без правілаў. Сур’ёзна займаўся цяжкой атлетыкай і культурызмам. На пачатку 90-х гадоў быў сведкам і ўдзельнікам трагічных падзей грамадзянскай вайны ў Грузіі і Азербайджане, жыў і вандраваў па Сярэдняй Азіі.
Belarusian Authors: Касьцюкевіч Мікола
Catalog: Kamunikat.org