Месца выхаду: Мінск
Дата выхаду: 2010-03
Рэдактар: Пятровіч (Сачанка) Барыс
Copyright © by 2007-2010 Саюз Беларускіх Пісьменнікаў
Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)
Ад БНР да Беларусі. У ноч з 6 на 7 студзеня 1918 года ленінскі ўрад разагнаў Устаноўчы Усебеларускі з’езд — «вчерашний день революции»: на гэты форум трапіла мала бальшавікоў, там загучаў зусім не бальшавіцкі тон, адпаведна ў выніку ўлада законна магла перайсці да кааліцыі, дзе бальшавікі былі б у меншасці, і былая Расійская імперыя пайшла б далей не ленінскім шляхам. Савецкі ўрад нанёс паражэнне не толькі народнаму волевыяўленню, але парламентарызму і дэмакратыі, ступіў на сцяжыну да сваёй дыктатуры. Беларускі рух, што да снежня 1917 года набыў досыць значны размах і мог на законным грунце аформіцца ў нацыянальна-дзяржаўны суверэнітэт краю, з-за мяснікоўскага насілля апынуўся ў крызісе: той-сёй з відных дзеячаў марнеў за кратамі, іншыя мусілі пайсці ў глыбокае падполле.
Каталёг: Kamunikat.org
Пэрыёдыка: Літаратурная Беларусь