Месца выхаду: Брест
Дата выхаду: 2010-03
Рэдактар: Шыманскій Дзмітры
Рэдакцыйная калегія: Агіевіч Ю., Белавус П., Дайлід П., Касцючык Н., Сашко Я., Малюта Стэфанія - адказны сакратар
Выдавец: Ініцыятыўная група моладзі
Copyright © 2006-2009 by Дзедзіч
Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)
Пераходзь на беларускую! Па ўсёй краіне набірае моц праект «Зрабі падарунак Беларусі — пераходзь на беларускую мову», распрацаваны і арганізаваны моладзевым рэсурсам «Вока». Галоўная ідэя праекта — адраджэнне і прапаганда мовы Багушэвіча і Багдановіча. Падобнымі тэзісамі ўжо неаднойчы карысталіся розныя грамадзкія кампаніі. Толькі на гэты раз справа пайшла далей за налепкі і значкі з заклікам гаварыць па-свойму — тым, хто не супраць авалодаць беларускай, прапануецца пакрокавая інструкцыя з тлумачэннямі вытокаў сённяшняй моўнай сітуацыі, псіхалагічнай дапамогай і вясёлымі ілюстрацыямі. На малюнку, які аздабляе вокладку падручніка па хуткім засваенні роднай мовы, — беларуская моладзь, стылізаваная пад герояў амерыканскага анімацыйнага серыялу «South Park» — «Мы такія розныя — мы размаўляем па-беларуску». Сама кніга па механізме магчымага ўздзеяння нагадвае практычную псіхалогію Дэйла Карнэгі або папулярны твор Алена Кара «Лёгкі спосаб кінуць паліць». Паводле аўтараў беларускага падручніка, авалоданне роднай мовай гэта таксама справа псіхалагічнай моцы і перамогі асабістых комплексаў.
Каталёг: Kamunikat.org
Пэрыёдыка: Дзедзіч