Тут і цяпер (Свабода), 24.03.2010

Тут і цяпер (Свабода)

24.03.2010

Дата выхаду: 2010-03-24

Рэдактар: Уласаў А.

Выдавец: ТАА Тут і цяпер

Copyright © 2010 by Тут і цяпер

Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)

Першая ластаўка не стане апошняй. Нядаўні з'езд Аб'яднанай грамадзянскай партыі прыняў рашэнне аб адмаўленні ад далейшага ўдзелу ў выбарах у мясцовыя Саветы партыі АГП як палітычнай структуры. Цяпер кандыдаты ў дэпутаты ад АГП, якія вылучаліся шляхам збору подпісаў, будуць вырашаць самастойна, ці працягваць перадвыбарную гонку. Праўда, у гэтым выпадку яны будуць выступаць ужо як грамадзяне Беларусі, а не як сябры партыі, адзначыла кіраўніцтва АГП. Анатоль Лябедзька, старшыня АГП, так абгрунтаваў рашэнне з’езда: “Наша рашэнне аб выхадзе з выбарчага працэсу — гэта адказ на брутальныя дзеянні ўлад у адносінах да кандыдатаў у дэпутаты і сяброў выбарчых камісій ад апазіцыйных партый”. Можна канстатаваць, што АГП стала своеасаблівай першай ластаўкай гэтай выбарчай кампаніі, якая амаль нічым не адрозніваецца ад шматлікіх папярэдніх. Амаль няма сумненняў у тым, што бліжэй да саміх выбараў “паляцяць” ад іх і іншыя “ластаўкі” ў выглядзе цэлых партый і рухаў, а таксама асобных незалежных кандыдатаў.

Каталёг: Kamunikat.org

Глядзець/ спампаваць гэты разьдзел/ артыкул... Увесь нумар у адным файле