Права на волю, № 5 (266) 2010

Права на волю

Праваабарончы бюлетэнь

№ 5 (266) 2010

Месца выхаду: Мінск

Дата выхаду: 2010-03

Выдавец: Праваабарончы цэнтр Вясна

Copyright © 2010 Праваабарончы Цэнтр Вясна

Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)

Перасьлед асуджаны. Еўрапарламент большасьцю галасоў 10 сакавіка прыняў рэзалюцыю, якая асуджае становішча грамадзянскай супольнасьці і нацыянальных меншасьцяў у Беларусі. Прынятая рэзалюцыя была папярэдне ўзгоднена пяцьцю палітычнымі фракцыямі Еўрапарламенту. У дакуменце, у прыватнасьці, выказана занепакоенасьць у сувязі з парушэньнямі правоў чалавека ў дачыненьні да грамадзкіх актывістаў і прадстаўнікоў незарэгістраванага аб'яднаньня "Саюз палякаў у Беларусі" на чале з Анжалікай Борыс, а таксама заклік зарэгістраваць "Саюз палякаў Беларусі" і вярнуць адабраную маёмасьць. Еўрапарламентары заклікалі зарэгістраваць праваабарончы цэнтр "Вясна" і партыю "Бела­руская хрысьціянская дэмакра­тыя" (БХД), гарантаваць свабо­ду слова і аб'яднаньняў, забясь­печыць магчымасьці для працы недзяржаўных арганізацыяў і СМІ. Акрамя таго, рэзалюцыя заклікае вызваліць палітычных актывістаў Івана Міхайлава, Арцёма Дубскага і Андрэя Бандарэнку, а таксама спыніць перасьлед Таць­цяны Шапуцькі і адмовіцца ад намераў кантраляваць Інтэрнэт.

Выдаўцы і выдавецтвы: Праваабарончы цэнтр Вясна

Каталёг: Kamunikat.org

Пэрыёдыка: Права на волю

Глядзець/ спампаваць гэты разьдзел/ артыкул... Увесь нумар у адным файле