Тут і цяпер (Свабода), 17.03.2010

Тут і цяпер (Свабода)

17.03.2010

Дата выхаду: 2010-03-17

Рэдактар: Уласаў А.

Выдавец: ТАА Тут і цяпер

Copyright © 2010 by Тут і цяпер

Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)

Ці стане Арынока шчаслівай ракой для беларусаў? Чарговы візіт у Каракас Аляксандра Лукашэнкі поўнасцю супаў па часе з прыездам Уладзіміра Пуціна ў Брэст. Па “дзіўным збегу акалічнасцей”. Пры гэтым супадзенне адбылося не толькі па часе, але і па сутнасці перамоў. Адным з найважнейшых пытанняў, што ўваходзілі ў парадак дня расійскага прэм’ера, якога па-ранейшаму шмат хто ў Расіі дый ва ўсім свеце бачыць лідарам РФ, стаіць паліўнае. Па “дзіўным збегу” акалічнасцей менавіта гэтае пытанне дамінуе і падчас сустрэчы беларускага і венесуэльскага прэзідэнтаў. Вядомы расійскі партал gazeta.ru зрабіў асноўным матэрыялам артыкул пад назвай “Лукашэнка знайшоў замену Пуціну”. Пачынаецца ён наступным чынам: “Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка напярэдадні візіту Уладзіміра Пуціна ў Мінск раптоўна з’ехаў у Венесуэлу. Лукашэнка аддаў перавагу не перамовам з Пуціным, а сустрэчы з Уга Чавесам, які пагадзіўся прадаваць Беларусі 80 тысяч барэляў нафты штодзённа. Венесуэльская нафта стане заменай расійскай”.

Каталёг: Kamunikat.org

Глядзець/ спампаваць гэты разьдзел/ артыкул... Увесь нумар у адным файле