Герольд Litherland, 01-02(09-10)2003

Герольд Litherland

Навуковы геральдычны часопіс

01-02(09-10)2003

Месца выхаду: Горадня

Дата выхаду: 2003

Рэдактар: Шаланда Аляксей

Рэдакцыйная калегія: Нам. рэд. – Амелька Сяргей; Тэхн. рэд. – Семянчук Генадзь; Нумар дапамагалі рабіць: Кітурка Юры, Крайнева Іна, Андрыянава Яна

Выдавец: Шаланда Аляксей

Copyright © 2003 by Герольд Litherland

Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)

Дадатковая даведка: Часопіс выходзіць раз у квартал і распаўсюджваецца толькі па замове; Наклад 100 асобнікаў; Пры перадруку спасылка на часопіс “Герольд Litherland” абавязковая; Адрас для допісаў і замоў: Рэспубліка Беларусь, 230024, Горадня-24, п/с 50; e-mail: Litherland@tut.by Выданьне публікуецца тут за ласкавай згодай Рэдакцыі часопісу Герольд Litherland

У 2003 г. спаўняецца 750 год важнай падзеі ў гісторыі Беларусі і Літвы – каранацыі Міндоўга. У нас ёсць магчымасць параўнаць, як адзначалася гэтая падзея ў гэтых сёння сувярэнных дзвух частках некалі адзінага Міндоўгавага каралеўства. У Літоўскай Рэспубліцы яна традыцыйна адзначалася на дзяржаўным узроўні. У сувязі з юбілеям была выпушчана паштовая марка з выявай Міндоўга, выбіта манета вартасцю 200 літаў, праведзены навуковыя канферэнцыі і выдадзены манаграфіі. У Рэспубліцы Беларусь улады правялі толькі міжнародную навуковую канферэнцыю “Станаўленне Вялікага княства Літоўскага. (Да 750-годдзя каранацыі Міндоўга)”, а грамадскі камітэт па святкаванні 750-годдзя каранацыі Міндоўга змог правесці ў Менску толькі мастацкую выставу і невялікі канцэрт. Ня дзіва, што такія даволі сціплыя факты трапілі ў дзясятку грандыёзных мыльных бурбалак 2003 г., якая была складзена рэдакцыяй газеты “Наша ніва”. У сувязі з гэтым мы вырашылі аддаць старонкі “ГL” цалкам гэтай асобе і тагачасным падзеям. Па-першае, таму што абяцалі. Па-другое, таму што, як той казаў, за дзяржаву крыўдна. Аднак, высвятлілася, што зрабіць такі тэматычны нумар часопісу даволі складана – з-за адсутнасці ў Беларусі гісторыкаў, якія маглі б напісаць нейкі арыгінальны тэкст па юбілейнай тэме. Маем на ўвазе не гісторыкаў увогуле, такіх хапае, а гісторыкаў-медэевістаў.

Каталёг: Kamunikat.org

Пэрыёдыка: Герольд Litherland

Глядзець/ спампаваць гэты разьдзел/ артыкул... Увесь нумар у адным файле