Паходня, 6 (117)

Паходня

грамадска-палітычная газета

6 (117)

Месца выхаду: Бялыніцкі раён, вёска Машчаніца

Дата выхаду: 2010-03

Рэдактар: Вырвіч Барыс

Copyright © 2010 by Паходня

Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)

Суд вынес прысуд. Днямі ў Бялыніцкім раённым судзе быў нарэшце заверше­ны разгляд грамадзянскай справы па пазовах (ісках) бы­лых супрацоўнікаў ТАА “Белспецліт” да адміністрацыі прадпрыемства. Газета “Паходня” раней ужо пісала пра праблемы, якія напаткалі былых рабочых ТАА “Белспецліт”, калі яны спрабавалі дамагчыся выплаты абяцанага заробку, аднак крыху нагадаю чытачам пра папярэднее развіццё падзей. Летам мінулага 2009 года ў бялыніцкай раённай газеце “Зара над Друццю” з’явіліся рэкламныя абвесткі наступнага зместу: «ООО «Белспецлит» требу­ются рабочие следующих спе­циальностей: формовщик, ли­тейщик металла, электрик, электрогазосварщик, подсоб­ные рабочие. Обучение, высокий уровень оплаты, полный соцпакет. Справки по тел. 8-029-217-78-41, Валерий Анатольевич. УНН 790625466». Пра новую фірму-інвестара, што пачала працаваць у Бялыніцкім раёне, паведаміў і інтэрнэтсайт Бялыніцкага райвыканкама. Хоць, як нам вядома дзякуючы паведамленням органаў раённай дзяржаўнай статыстыкі, беспрацоўе ў Бялыніцкім раёне імкліва набліжаецца...

Каталёг: Kamunikat.org

Пэрыёдыка: Паходня

Глядзець/ спампаваць гэты разьдзел/ артыкул... Увесь нумар у адным файле