Месца выхаду: Бялыніцкі раён, вёска Машчаніца
Дата выхаду: 2010-03
Рэдактар: Вырвіч Барыс
Copyright © 2010 by Рэгіён
Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)
Дэпутат Палаты прадстаўнікоў ня хоча сустракацца з сваімі выбарцамі. Жыхар Шклова, былы кандыдат на дэпутацтва ў Палаце прадстаўнікоў 2008 году Рыгор Кастусёў вінаваціць свайго былога канкурэнта, дэпутата Палаты прадстаўнікоў Валерыя Іванова ў парушэньні заканадаўства Беларусі аб працы са зваротамі грамадзян. Днямі Кастусёў даслаў ліст у Генэральную пракуратуру, каб тая прыняла меры рэагаваньня да парушальніка. Нагодай для скаргі ў пракуратуру, цьвердзіць Рыгор Кастусёў, стаўся зварот 600 выбарцаў Шклоўскай акругі да Іванова з просьбай сустрэцца зь імі. Зварот адправілі дэпутату ў Менск яшчэ летась 2 лістапада. Праз два дні, згодна з квітанцыяй, ён яго атрымаў.
Каталёг: Kamunikat.org
Пэрыёдыка: Рэгіён (Бялынічы)