Права на волю, № 4 (265) 2010

Права на волю

Праваабарончы бюлетэнь

№ 4 (265) 2010

Месца выхаду: Мінск

Дата выхаду: 2010-02

Выдавец: Праваабарончы цэнтр Вясна

Copyright © 2010 Праваабарончы Цэнтр Вясна

Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)

Кампраміс з рэжымам Лукашэнкі немагчымы... Еўрапарламент запросіць у Еўранэст 10 назіральнікаў ад бела­рускай апазіцыі і грамадзянскай супольнасьці. Такое меркавань­не было агучанае старшынёй Еўрапарламента Ежы Бузекам падчас яго прэс-канферэнцыі ў Варшаве. "Мы прынялі рашэньне, што ў працы міжпарламенцкага аб'яднаньня з боку Беларусі ня будуць удзельнічаць дэпутаты беларускага пар­ламенту. У нас ёсьць дэлегаты ад парламентаў Украіны, Малдовы, Грузіі, Азербайджану і Арменіі. Ад Беларусі будуць удзельнічаць прадстаўнікі грамадзкіх аб'яднаньняў і апазіцыі. У нас была кампрамісная прапанова, якая выглядала наступ­ным чынам: Беларусь прадстаўляе 5 прадстаўнікоў ад парламенту і 5 ад грамадзкіх арганізацыяў. Але ў сітуацыі такога ціску на апазіцыю і грамадзкія арганізацыі кампрамісная прапанова ня можа быць прынятая", – заявіў Ежы Бузек. Адзначым, што ў бліжэйшым часе ў Беларусь накіруецца дэлега­цыя Еўрапарламенту. Сярод іншых пытаньняў яна будзе выпрацоўваць пазіцыі адносна ўдзелу белару­скай дэлегацыі ў Еўранэсьце.

Выдаўцы і выдавецтвы: Праваабарончы цэнтр Вясна

Каталёг: Kamunikat.org

Пэрыёдыка: Права на волю

Глядзець/ спампаваць гэты разьдзел/ артыкул... Увесь нумар у адным файле