Паходня, 5 (116)

Паходня

грамадска-палітычная газета

5 (116)

Месца выхаду: Бялыніцкі раён, вёска Машчаніца

Дата выхаду: 2010-03

Рэдактар: Вырвіч Барыс

Copyright © 2010 by Паходня

Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)

25 сакавіка - 92-я ўгодкі абвяшчэння БНР. 25 сакавіка 1918 года ў Мінску 3-яй Устаўнай граматай Беларуская Народная Рэспубліка абвяшчалася незалежнай і вольнай дзяржавай. У яе склад былі ўключаны Магілёўская, Мінская, Віцебская, беларускія часткі Гродзенскай, Віленскай, Смаленскай, Чарнігаўскай і суседніх губерняў. У межах Беларусі былі абвешчаны свабоды: слова, друку, сходаў, забастовак, сумлення, недатыкальнасць асобы і жылля, права на аўтаномію, раўнапраўе моў ўсіх нацыянальнасцяў Беларусі. Права прыватнай уласнасці на зямлю не адмянялася. Зямля павінна была перадавацца бясплатна тым, хто яе апрацоўваў. Лясы, воды і нетры зямлі аб'яўляліся ўласнасцю БНР. Паўсюдна ўстанаўліваўся 8-гадзінны рабочы дзень. Была зацверджана часовая канстытуцыя, пячатка БНР, бел-чырвона-белы сцяг і герб “Пагоня”. Дзяржаўная і абавязковая мова БНР - беларуская. Летам 1918 года выпушчаны пашпарты грамадзян БНР. Фактычна або юрыдычна БНР у 1919—1920 прызналі Украінская Народная Рэспубліка, Літва, Латвія, Эстонія, Чэхаславакія, Германія, Балгарыя, Фінляндыя, Турцыя і Іншыя дзяржавы.

Каталёг: Kamunikat.org

Пэрыёдыка: Паходня

Глядзець/ спампаваць гэты разьдзел/ артыкул... Увесь нумар у адным файле