Дата выхаду: 2010-03-03
Рэдактар: Адамянц Аляксандр
Copyright © 2008-2010 by Новая Эўропа
Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)
Культура з блізкім генатыпам. Старажытныя беларусы і сербы былі сваякамі на генетычным узроўні – Сербскі цэнтр, які адчыніўся ў Мінску, пакліканы пра гэта распавесці. Што ў яго жылах, акрамя беларускай, цячэ яшчэ і балканская кроў, Міхаіл Радкевіч даведаўся ўжо студэнтам. «Я першы са сваякоў пачаў цікавіцца каранямі», — згадвае ён. Але інфармацыі пра Сербію і Косава было недастаткова. Сербы з Мінску часта не ведалі, ці ёсць суайчыннікі ў тым жа Віцебку. Сутыкнуўшыся з такімі фактамі, Міхаіл вырашыў стварыць арганізацыю, якая аб’яднала б сербскую дыяспару Беларусі і распавяла беларусам пра балканскі рэгiён. 23 верасня 2009 г. у Мінску паўстала культурна-асветніцкая ўстанова «Сербскі цэнтр». Дэбютны праект цэнтру — дабрачынная фотавыстава «Душа Сербіі» — стаў даволі паспяховым.
Каталёг: Kamunikat.org
Пэрыёдыка: Новая Эўропа