Дзедзіч, 5 (58) 2009

Дзедзіч

Інфармацыйна-аналітычны бюлетэнь

5 (58) 2009

Дата выхаду: 2009-12

Рэдактар: Шыманскій Дзмітры

Рэдакцыйная калегія: Агіевіч Ю., Белавус П., Дайлід П., Касцючык Н., Сашко Я., Малюта Стэфанія - адказны сакратар

Выдавец: Ініцыятыўная група моладзі

Copyright © 2006-2009 by Дзедзіч

Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)

У Берасці бу дзе вуліца Быкава? Кіраўнік Берасцейскай абласной філіі Партыі БНФ Дзмітрый Шыманскі атрымаў адказ з Берасцейскага гарвыканкама на пададзены калектыўны зварот за перайменаванне вуліцы Халтурына ў вуліцу імя Быкава. У адказе Берасцейскі гарадскі выканаўчы камітэт інфармуе, што ў горада зараз няма грошай на тое, каб змяняць назвы вуліц, але разам з тым Кардынацыйны савет па захаванні матэрыяльнай і духоўнай спадчыны прапанаваў імем Васіля Быкава назваць адну з вуліц у новым мікрараёне горада. Нагадаем, што ў чэрвені сябры “Дзедзіча”, Партыі БНФ і “Руху за Свабоду” правялі маштабную акцыю “Вуліца, якой ганаруся?!”, у рамках якой ажыццявілі інфармацыйную кампанію і збор подпісаў пад зваротам аб змене назвы вуліцы Халтурына на Быкава.

Каталёг: Kamunikat.org

Пэрыёдыка: Дзедзіч

Глядзець/ спампаваць гэты разьдзел/ артыкул... Увесь нумар у адным файле