Аркуш Алесь, Жыццё з літаратурай, 4.03.2010

Жыццё з літаратурай

навіны беларускай літаратуры, кантэкст, гутаркі, партрэты, міжнародныя сувязі, пляны

Аркуш Алесь

Месца выхаду: Беласток

Дата выхаду: 2010-03-04

Рэдактар: Аркуш Алесь

Выдавец: Беларускае Радыё Рацыя

Выдавецкая сэрыя: Жыццё з літаратурай

Катэгорыя: Радыёперадачы

Copyright © 2010 by Беларускае Радыё Рацыя

Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)

У перадачы: пабачыў свет новы раман Зміцера Вішнёва “Замак пабудаваны з крапівы”; Віктар Казько стаў лаўрэатам літаратурнай прэміі “Гліняны Вялес” за 2009 год; а таксама рэцэнзію на кнігу Рыгора Барадуліна “Навошта”.

Беларускія аўтары: Аркуш Алесь

Выдаўцы і выдавецтвы: Беларускае Радыё Рацыя

Выдавецкія сэрыі: Жыццё з літаратурай

Каталёг: Kamunikat.org

Глядзець/ спампаваць гэты разьдзел/ артыкул... У апошні дзень лютага стаў вядомы лаўрэат літаратурнай прэміі “Гліняны Вялес” за 2009 год. Ім абвешчаны празаік Віктар Казько за кнігу «Бунт незапатрабаванага праху». Сёлета вырашальным пры вызначэнні лаўрэата сталі крытычныя і літаратуразнаўчыя артыкулы аўтарытэтных беларускіх крытыкаў і літаратуразнаўцаў, перадусім Міхася Тычыны. Сяргей Будкін першым узяў інтэрв’ю ў лаўрэта.    play
Глядзець/ спампаваць гэты разьдзел/ артыкул... У мінскім выдавецтве “Галіяфы” выйшаў раман Зміцера Вішнёва “Замак пабудаваны з крапівы”. Гэта трэці раман пісьменніка – першы ён напісаў у 18-гадовым узросце на рускай мове. Другі выйшаў па-беларуску - "Трап для сусліка, альбо Некрафілічнае даследаванне аднаго віда грызуноў", раман пабачыў свет у 2002 годзе. І вось Зміцер зрабіў трэцюю спробу.    play
Глядзець/ спампаваць гэты разьдзел/ артыкул... 26 лютага мінскі паэтычны тэатр АРТ-С пачаў новы культурніцкі праект “Сем цудаў Беларусі”. Першая імпрэза, якая прайшла ў сталічнай бібліятэцы імя Цёткі, была прысвечана полацкаму Сафійскаму сабору. У ёй узялі ўдзел шэраг пісьменнікаў, якія нарадзіліся ў Полацку, або лёс якіх звязаны з са старажытнай крыўскай сталіцай. Вядоўца імпрэзы паэтка Аксана Спрынчан прызнаецца, што падчас вечарыны шмат зрабіла для сябе адкрыццяў.    play
Глядзець/ спампаваць гэты разьдзел/ артыкул... 24 лютага свой 75-ы дзень нараджэння Рыгор Барадулін сустрэў у шпітальнай палаце, куды паэт патрапіў з запаленнем лёгкіх. Дзядзьку Рыгору ў гэты дзень усё адно перадалі шмат кветак і падарункаў, Уладзімір Арлоў, напрыклад, перадаў фігурку святой Еўфрасінні Полацкай, каб тая заапекавалася хворым. Пра свае сяброўскія дачыненні з народным паэтам распавёў Алесю Зайцаву паэт, мастак Рыгор Сітніца.    play
Глядзець/ спампаваць гэты разьдзел/ артыкул... Напярэданні 75-годдзя Рыгора Барадуліна выйшла адразу некалькі яго кніг. У маскоўскім выдавецтве “Время” з’явіўся зборнік вершаў беларускага класіка “Перакуленае. Опрокинутое”, у арыгінале і ў перакладзе на рускую мову. У Мінску пабачыла свет факсімільнае перавыданне першага паэтычнага зборніка Рыгора Барадуліна «Маладзік над стэпам». А ў сталічным выдавецтве “Медысонт” выйшаў зборнік вершасказаў і выказванняў паэта “Навошта”.    play
Глядзець/ спампаваць гэты разьдзел/ артыкул... Працягваем знаёміць з кнігай Рыгора Барадуліна “Навошта”. Вершасказы з кнігі чытае Сяргей Скулавец.    play