Аркуш Алесь, Жыццё з літаратурай, 11.02.2010

Жыццё з літаратурай

навіны беларускай літаратуры, кантэкст, гутаркі, партрэты, міжнародныя сувязі, пляны

Аркуш Алесь

Месца выхаду: Беласток

Дата выхаду: 2010-02-11

Рэдактар: Аркуш Алесь

Выдавец: Беларускае Радыё Рацыя

Выдавецкая сэрыя: Жыццё з літаратурай

Катэгорыя: Радыёперадачы

Copyright © 2010 by Беларускае Радыё Рацыя

Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)

У перадачы: улада пачала беспрэцэдэнтны ціск на сяброў Саюза беларускіх пісьменнікаў; пчаляр і паэт з Пружаншчыны Мікола Папека чарговы раз уручыў сваю літаратурную “Мядовую прэмію”; а таксама рэцэнзія на кнігу прозы Уладзіміра Някляева “Центр Еўропы”.

Беларускія аўтары: Аркуш Алесь

Выдаўцы і выдавецтвы: Беларускае Радыё Рацыя

Выдавецкія сэрыі: Жыццё з літаратурай

Каталёг: Kamunikat.org

Глядзець/ спампаваць гэты разьдзел/ артыкул... Саюз беларускіх пісменьнікаў выступіў з заявай аб пераследзе сяброў сваёй творчай арганізацыі. Заява была прынята 3 лютага Радай СБП аднагалосна. У апошнія дні практычна ўсе сябры СБП, якія працуюць у дзяржаўных бюджэтных установах, былі выкліканыя да кіраўніцтва, дзе ім было прапанавана напісаць заяву аб выхадзе з Саюза беларускіх пісьменнікаў. Старшыня СБП Алесь Пашкевіч называе гэты ціск беспрэцэдэнтным, які можа прывесці да ліквідацыі пісьменніцкай арганізацыі.    play
Глядзець/ спампаваць гэты разьдзел/ артыкул... 14 студзеня ў Пружанах адбылося чарговае ўганараванне літаратурнай “Мядовай прэміяй”. Яе заснаваў пчаляр і паэт з Пружанскага раёну Мікола Папека – штогод ён уручае пісьменніку-лаўрэату з Брэстчыны пуд мёду. У гэтым годзе прэмія дасталася паэту з Баранавічаў Алесю Корневу за паэтычны зборнік “Неўтаймоўны саксафон”. Мікола Папека сёлета абраў лаўрэата самастойна, без удзелу экспертнай рады.    play
Глядзець/ спампаваць гэты разьдзел/ артыкул... З пачатку лютага часопіс ARCHE праводзіць акцыю распродажу старых нумароў выдання. Пра прычыны такіх дзеянняў, а таксама аб развіцці часопісу на працягу апошніх часоў размаўляем з рэдактарам перыёдыка Валерам Булгакавым.    play
Глядзець/ спампаваць гэты разьдзел/ артыкул... Апошні нумар за мінулы год часопіса ARCHE надрукаваў унікальныя лісты славутага беларускага паэта Уладзіміра Дубоўкі да крытыка Адама Бабарэкі. Лісты гэтыя захоўваліся ў архіве-музее літатаруры і мастацтва ў Мінску. Рыхтаваў гэтую публікацыю да друку паэт і супрацоўнік архіву Віктар Жыбуль    play
Глядзець/ спампаваць гэты разьдзел/ артыкул... Уладзімір Някляеў нарадзіўся 9 ліпеня 1946 года ў Смаргоні Гродненскай вобласці. Дзіцячыя гады пражыў у Крэве. У 1973 годзе завочна скончыў філалагічны факультэт Мінскага педагагічнага інстытута. Працаваў у рэдакцыях сталічных газет і часопісаў, а таксама на беларускім тэлебачанні. У 1999 годзе быў вымушаны з’ехаць у эміграцыю, жыў у Польшчу і Фінляндыі. Праз пяць гадоў вярнуўся на радзіму.Аўтар шматлікіх кніг паэзіі і прозы. У 2009 годзе пабачыў свет зборнік прозы Уладзіміра Някляева “Центр Еўропы”.    play
Глядзець/ спампаваць гэты разьдзел/ артыкул... Працягваем знаёміць з кнігай Уладзіміра Някляева “Цэнтр Еўропы”. Урывак з кнігі чытае Яна Запольская.    play