Месца выхаду: Мінск
Дата выхаду: 2010-02
Рэдактар: Пятровіч (Сачанка) Барыс
Copyright © by 2007-2010 Саюз Беларускіх Пісьменнікаў
Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)
Паляванне на пісьменнікаў. 15 верасня 1937 года «бацька народаў» Іосіф Джугашвілі-Сталін, «верны сталінец» Вячаслаў Скрабін-Молатаў і нехта начальнік 8-га аддзела Галоўнага ўпраўлення дзяржаўнай бяспекі СССР, камісар дзяржаўнай бяспекі В. Цесарскі паставілі ўласнаручныя подпісы пад чарговым расстрэльным спісам з назвай «Спіс асобаў, якія падлягаюць суду ваеннай калегіі Вярхоўнага суда Саюза ССР» пад шапкай «Беларуская ССР». Гэта быў рэальны чарговы дакумент таго страшнага часу — яго фотакопію, захаваную ў архіве прэзідэнта Расійскай Федэрацыі, апублікаваў даследнік сталінскага тэрору, член Саюза беларускіх пісьменнікаў Леанід Маракоў. Характэрнасць дакумента, аднак, заключаецца ў тым, што з 103-х пералічаных у ім чалавек, забойства якіх санкцыянавалася кіраўнікамі савецкай дзяржавы і ГБ, каля двух дзесяткаў былі вядомымі ў Беларусі паэтамі, празаікамі, перакладчыкамі, драматургамі, публіцыстамі. Усе яны належалі да створанага за тры гады да таго Саюза пісьменнікаў.
Каталёг: Kamunikat.org
Пэрыёдыка: Літаратурная Беларусь