Вольная Бярозаўка, 1 (21) 2010

Вольная Бярозаўка

гарадзкая незалежная газэта

1 (21) 2010

Месца выхаду: Бярозаўка

Дата выхаду: 2010-01

Рэдактар: Бяздумны Алік

Copyright © 2010 by Вольная Бярозаўка

Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)

Будуць выбары. Але ці будзе выбар? Пачалася кампанія па выбарах дэпутатаў у мясцовыя Саветы. Ня гледзячы на зьмены, ўнесеныя ў выбарчае заканадаўства, і гучныя заявы кіраўніцтва краіны пра тое, што гэтыя выбары будуць “самымі адкрытымі і дэмакратычнымі”, ужо першыя дні кампаніі паказалі, што нічога не зьмянілася. Паводле новай рэдакцыі Выбарчага кодэксу, у выбарчых камісіях усіх узроўняў павінна быць ня менш за траціну прадстаўнікоў палітычных партый і грамадзкіх аб’яднаньняў Што ж атрымалі насамрэч? Ужо падчас вылучэньня ў тэрытарыяльныя выбарчыя камісіі адладжаная за 15 гадоў сістэма спрацавала на “выдатна". У камісіі трапілі толькі адзінкі прадстаўнікоў палітычных партый і грамадзкіх аб'яднаньняў, незалежных ад улады. Бо такія структуры, як БРСМ і аб'яднаньне "Белая Русь”, якія наўпрост фінансуюцца з дзяржаўнага бюджэту, назваць грамадзкімі язык не павернецца. Таксама у камісіі трапілі прадстаўнікі "прыкормленых" уладай Камуністычнай партыі Беларусі, Ліберальна-дэмакратычнай партыі, праўладнага Саюзу палякаў, аб’яднаньняў ветэранаў Беларускага саюзу жанчын, афіцыйных прафсаюзаў ды іншых падобных структур. Агулам іх колькасьць у выбарчых камісіях складае 34,4%. 8,5% чальцоў камісій - дзяржаўныя служачыя (тыя, што працуюць у дзяржструктурах на сёньняшні дзень). А найболыпую частку складаюць былыя чыноўнікі, якія зараз на пенсіі, што, вядома ж, ніяк не мяняе іх стаўленьня да "выкананьня грамадзянскага абавязку".

Каталёг: Kamunikat.org

Пэрыёдыка: Вольная Бярозаўка

Глядзець/ спампаваць гэты разьдзел/ артыкул... Увесь нумар у адным файле