Працоўная салідарнасць, 7

Працоўная салідарнасць

газэта для рабочых

7

Месца выхаду: Бярозаўка

Дата выхаду: 2010-01

Рэдактар: Кілішкевіч П.

Выдавец: Кілішкевіч П.

Copyright © 2010 by Працоўная салідарнасць

Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)

Вынікі мінулага году. Першы год крызісу моцна адбіўся на ўсёй эканоміцы Беларусі і на нашым заводзе ў прыватнасці. Калі назваць усе праявы крызісу на шклозаводзе “Нёман” адным словам, то гэта будзе “скарачэнне”. Скарачэнне аб’ёмаў вытворчасці. У выніку таго, што падчас крызісу пакупнікам не да шкляных і крышталёвых вырабаў, прадукцыя завода пачала кепска рэалізоўвацца. А праца на склад - вельмі неэфектыўная эканамічна, бо не толькі не дае прыбыткаў, а нават не дазваляе вяртаць выдаткі на вытворчасць. Таму кіраўніцтвам прадпрыемства і быў ужыты такі непапулярны, але дзейсны сродак, як скарачэнне аб’ёмаў вытворчасці. Яшчэ на пачатку года, а дакладней у сакавіку, планавалася перавесці на 4-х гадзінны працоўны дзень дзве крышталёвыя печы, але калектыўны зварот працоўных тады сарваў намеры адміністрацыі - начальства было не гатовае да такога развіцця падзеяў, і таму загад быў адменены. Выявілася і хлуслівасць кіраўніцтва: печ № 12 хацелі зліць, бо, нібыта, яна “ў аварыйным стане”, але ж ніякага аварыйнага стану і блізка не было, інакш яе і сапраўды патушылі б.

Глядзець/ спампаваць гэты разьдзел/ артыкул... Увесь нумар у адным файле