Беларус, 565

Беларус

Газэта Беларусаў у Вольным Сьвеце

565

Месца выхаду: Нью-Ёрк

Дата выхаду: 2010-02

Рэдактар: Клакоцкі Марат

Выдавец: Беларуска-Амэрыканскае Задзіночаньне

ISSN: 1054-9455

Copyright © 2010 by Беларус

Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)

Мы знойдзем наш Грааль у Беларусі. Важнай падзеяй у беларускім жыцьці ў НьюЁрку сталася прэзэнтацыя кнігі “Парсіваль”, якую выдаў Зянон Пазьняк. Прыемна і сымбалічна, што гэтая добрая падзея адбылася 20 сьнежня 2009 г. напярэдадні вялікага сьвята – Божага нараджэньня. За апошнія гады Зянон Пазьняк выдаў 12 кніжак у сваім выдавецтве “Беларускія Ведамасьці” (у тым ліку “Дарогу”, “Вялікае Княства”, “Нацыянальныя каштоўнасьці”, кнігу С. Навумчыка “Сем гадоў Адраджэньня...”, Галіны Пазьняк “Беларусь ў сэрцы”, “Гутаркі з Антонам Шукелойцем” і інш.). І кожную кніжку ён робіць сам: прадумвае канцэпцыю, стварае макет і мастацкае афармленьне сваіх выданьняў. “Кніга, – заўсёды падкрэсьлівае Зянон Пазьняк, – гэта ёсьць твор мастацтва, гэтаксама, як скульптура, жывапісная карціна і г. д. Той, хто стварае нігу, – павінен раскрыць сутнасьць літаратурнага твору і ўзмацніць ягонае спрыняцьце. Твор піша аўтар, а кнігу тварае – мастак. Ствараючы кнігу, мастак выяўляе таксама сябе.”

Каталёг: Kamunikat.org

Пэрыёдыка: Беларус

Глядзець/ спампаваць гэты разьдзел/ артыкул... Увесь нумар у адным файле