Месца выхаду: Беласток
Дата выхаду: 2010-02-21
Рэдактар: Вапа Яўген
Рэдакцыйная калегія: Я. Вапа (гал. рэд., стар. Праграмнай рады), В. Луба (нам. гал. рэд.), М. Ваўранюк, А. Вярбіцкі, М. Лукша, Г. Кандрацюк-Свярубская, А. Мароз, І. Карпюк, М. Халадоўскі - журналісты, А. Паўлоўскі (інтэрнэт), Галіна Рамашка (канцылярыя)
Выдавец: Праграмная рада тыднёвіка Ніва
ISSN: 0546-1960
Copyright © 1999-2010 by Праграмная рада тыднёвіка Ніва
Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)
Размова міністраў замежных спраў Польшчы Радаслава Сікорскага і Беларусі Сяргея Мартынава ў Варшаве мела датычыць галоўным чынам малога памежнага руху паміж абедзвюма краінамі ды м.інш. пытанняў звязаных з энергетычнай палітыкай, узаемнымі інвестыцыямі і ажыццяўляннем праграмы „Усходняе партнёрства”. Аднак пераважылі праблемы польскай меншасці ў Беларусі, прадстаўнікі якой, звязаныя з Саюзам палякаў Беларусі ўзначаленым Анжалікай Борыс, асабліва ў апошнія дні перад візітам міністра Мартынава былі падвергнуты ўзмоцненым рэпрэсіям. Падпісаная 12 лютага ў варшаўскім Палацы МЗС па вуліцы Фоксаль польска-беларуская дамова аб малым памежным руху рыхтавалася ад двух гадоў, згодна адпаведнаму распараджэнню Еўрапарламента і Еўрапейскай рады ад снежня 2006 г. Ахопліваць будзе яна 93 г.зв. адміністрацыйныя адзінкі (гміны, гарады) трох ваяводстваў: Падляшскага, Люблінскага і Мазавецкага (каля 590 тыс. жыхароў). З беларускага боку — 89 падобных адзінак (сельсаветы і гарады — каля 1 мільёна 100 тысяч жыхароў). На абшары малога руху не апынецца Беласток, а з беларускага боку ахопіць ён Гродна і Брэст. Перасяканне мяжы будзе адбывацца ў спрошчаным рэжыме, без віз, на падставе дазволу двухгадовай сапраўднасці, у выпадку выдачы яго першы раз, і пяцігадовай у выпадку чарговай выдачы. Выдаваць іх будуць консульствы ў Беластоку, Белай-Падляшскай, Гродне і Брэсце. (М. Халадоўскі, Шчыра, адкрыта, рашуча?, фрагмэнт)
Выдаўцы і выдавецтвы: Праграмная рада тыднёвіка беларусаў у Польшчы Ніва
Каталёг: Kamunikat.org
Пэрыёдыка: Ніва