Дата выхаду: 2010
Катэгорыя: Беларуская мова; Слоўнікі
Copyright © 2010 Алег Мінкін
Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)
У зборнік ўвайшлі толькі гэтак званыя дакладныя рыфмы (прыкладна 30 000). Слоўнік складаецца зь 17 частак, складзеных, за некаторымі выняткамі, паводле сучаснага беларускага альфабэту. Галосныя гукі ў частках аб’яднаныя ў пары: а(я), е(э), о(ё), і(ы), у(ю). Звонкія зычныя аб’яднаныя з глухімі зычнымі гукамі: (б(п), г(х), д(т), ж(ш), з(с), у тым ліку й пары дж( ч) і дз(ц). Рыфмы на галосныя, аб’яднаныя ў асобную частку: А(Я)Е(Э)Ё(О)І(Ы)У(Ю). Гэтаксама ў асобныя часткі зьведзеныя рыфмы на Ў і Й. Абзацы рыфмаў з апострафам (`), разьдзяляльнымі мяккім знакам (ь) і у-кароткім (ў) раскіданыя па асобных частках. (Ад аўтара)
Беларускія аўтары: Мінкін Алег
Каталёг: Kamunikat.org