Новы Час, 5 (181) 2010

Новы Час

5 (181) 2010

Месца выхаду: Мінск

Дата выхаду: 2010-02-12

Рэдактар: Кароль Аляксей

Выдавец: Прыватнае выдавецкае унітарнае прадпрыемства Час навінаў

Copyright © 2010 by Новы Час

Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)

Пыл у вочы. Для каго? У 2008 годзе Польшча была адным з ініцыятараў пачатку дыялога, паміж Еўрапейскім саюзам і Беларуссю. Праз паўтара года заходняя суседка атрымала своеасаблівы адказ у выглядзе чарговага канфлікту з непрызнаным уладамі Саюзам палякаў у Беларусі. Восенню 2008 года міністр знешнепалітычнага ведамства Польшчы Радаслаў Сікорскі заяўляў, што ЕС мусіць паскорыць рашэнне пра дыялог, бо сітуацыя ў Беларусі змянілася і «палітвязняў больш няма». Еўропа насамрэч наважылася наводзіць масты з рэжымам Лукашэнкі. І нават дасягнула пэўнага поспеху ў гэтай справе. Прынамсі дыпламаты краін ЕС загаварылі больш пра магчымасці, чым перашкоды. Асцярожная крытыка на пэўныя недэмакратычныя дзеянні афіцыйнага Мінска гучала толькі з вуснаў прадстаўнікоў дыпмісій Скандынавіі, Славакіі ды заезджых чыноўнікаў са структур ЕС. Увесь гэты час супрацоўнікі пасольства Польшчы ў Беларусі пазбягалі рэзкіх выказванняў на адрас беларускіх уладаў.

Каталёг: Kamunikat.org

Пэрыёдыка: Новы Час

Глядзець/ спампаваць гэты разьдзел/ артыкул... Увесь нумар у адным файле