Тут і цяпер (Свабода), 20.01.2010

Тут і цяпер (Свабода)

20.01.2010

Дата выхаду: 2010-01-20

Рэдактар: Уласаў А.

Выдавец: ТАА Тут і цяпер

Copyright © 2010 by Тут і цяпер

Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)

Тэст на трываласць. На думку старшыні БАЖ Жанны Літвіной, вынесенае Мінюстам папярэджанне — у прыватнасці, патрабаванне заняцца адбіраннем пасведчанняў больш як у тысячы сябраў БАЖ — не што іншае, як спроба пераключыць увагу з праблем СМІ на абарону арганізацыі. “Я думаю, такім чынам нас выпрабоўваюць, і ўсё гэта наўпрост звязана з набліжэннем выбараў у мясцовыя саветы і падрыхтоўкай да прэзідэнцкіх”, — мяркуе Ж. Літвіна. — Гэты тэст трэба прайсці”. Нагадаем, што Міністэрства юстыцыі выставіла прэтэнзіі да пасведчанняў, якія выдае БАЖ, да дзейнасці Цэнтра прававой дапамогі СМІ і да згаданых на сайце мэт дзейнасці арганізацыі. Прыцягвае ўвагу той факт, што такія пасведчанні БАЖ выдае ўжо больш за 10 гадоў, Цэнтр прававой абароны СМІ дзейнічае з 1999 года, а сайт працуе з 2003-га.

Каталёг: Kamunikat.org

Глядзець/ спампаваць гэты разьдзел/ артыкул... Увесь нумар у адным файле