Месца выхаду: Мінск
Дата выхаду: 2010-01
Рэдактар: Макоўская Алена, Шыдлоўская Ніна
Выдавец: Міжнароднае Грамадскае Аб'яднанне Згуртаванне Беларусаў Свету Бацькаўшчына
Copyright © 2010 by МГА ЗБС Бацькаўшчына
Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)
Тут жыве Беларусь. На працягу некалькіх апошніх гадоў Згуртаванне беларусаў свету “Бацькаўшчына” паспяхова супрацоўнічае з беларускай інтэрнэт-бібліятэкай “Камунікат”. Стваральнікам гэтага беларускага інтэрнэт-цуда з'яўляецца радыёжурналіст, праграмны дырэктар “Радыё Рацыя” Яраслаў Іванюк. А чаму цуда? Таму што на сённяшні дзень у нетрах сайта kamunikat.org можна знайсці 3600 беларускіх публікацый – кніг, часопісаў, газет, mp3-файлаў. І гэта далёка не канец. Бібліятэка пашыраецца кожны дзень. Прычым, па словах Яраслава Іванюка, “часта бывае так, што ў адзін дзень на сайт трапляе 10-20 новых публікацый”. Унікальнасць бібліятэкі і ў тым, што там збіраецца самая разнастайная літаратура і перыёдыка, якая датычыць Беларусі ці беларусаў. “На сайце можна пазнаёміцца з навінкамі друку розных краінаў свету – навуковымі даследаваннямі, слоўнікамі, метадычнымі дапаможнікамі і іншымі матэрыяламі, якія выдаюцца беларусамі і пра беларусаў”, – гаворыць Яраслаў Іванюк.
Каталёг: Kamunikat.org
Пэрыёдыка: Беларусы ў свеце