Паміж, 8

Паміж

для неакадэмічных адукацыйных устаноў з беларускай і рускай мовамі навучання

8

Месца выхаду: Мінск

Дата выхаду: 2009-11

Рэдакцыйная калегія: Шэпт Ганка, Лянкевіч Уладзь, Маслянкова Паліна, Анціпаў Павел, Цімафеева Юля, Гвоздзева Наста, Давыдзік Вольга, Пятровіч Алена, Міхальчук Аня, Осіпчык Вікторыя

Мастацкі рэдактар: Пакроўскі Андрэй

Copyright © 2008 by Паміж

Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)

Калі нарадзіцца ў Менску, то можна быць пэўным, што ля дому будзе дзіцячы садок. А вось калі нарадзіцца ў Менску на пачатку васьмідзесятых, то не факт, што менавіта ў гэты дзіцячы садок можна будзе патрапіць. Ля майго дома і цяпер стаяць два дзіцячыя садкі, але ні ў адзін з іх я не хадзіў. Хаця маню – ужо год у 15-16 хадзіў у адзін з гэтых садкоў забіраць свайго малодшага брата, але гэта не лічыцца. На пачатку васьмідзесятых было неяк напружна з дзіцячымі садкамі. Ды што там з дзіцячымі садкамі? Тады з усім было напружна. Нічога не хапала. І вось, за­мест таго, каб накіраваць мяне ў найбліжэйшы дзіцячы садок, мяне накіроўваюць туды, дзе ёсць месцы. Зразу­мела, што месцы ёсць толькі ў тых месцах, якія папу­лярнасцю не карыстаюцца. І вось, знаёмцеся: дзіцячы сад, спалучаны з тралейбусным дэпо №1. (Павел Анціпаў, Мае дзіцячыя сады, фрагмэнт)

Каталёг: Kamunikat.org

Пэрыёдыка: Паміж

Глядзець/ спампаваць гэты разьдзел/ артыкул... Увесь нумар у адным файле