Права на волю, №18 (261) 2009

Права на волю

Праваабарончы бюлетэнь

№18 (261) 2009

Дата выхаду: 2009-12

Выдавец: Праваабарончы цэнтр Вясна

Copyright © 2009 Праваабарончы Цэнтр Вясна

Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)

Істотнага прагрэсу няма... Парламент Еўрапейскага Саюзу шкадуе, што пасьля шэрагу станоўчых крокаў беларускіх уладаў у краіне няма істотнага прагрэсу ў сферы правоў і свабодаў. Пра гэта гаворыцца ў рэзалюцыі Еўрапарламенту, прынятай 17 сьнежня большасьцю галасоў, паведамілі БелаПАН у прэс-службе парламенту ЕС. Перад пачаткам галасаваньня ў рэзалюцыю быў уключаны заклік да беларускіх уладаў расьсьледаваць выпадкі выкраданьня маладзёжных актывістаў, а таксама гібелі апазіцыянера з Мар’інай Горкі Валянціна Доўнара. У дакуменце вітаецца рашэньне Савету ЕС прадоўжыць у дачыненьні да беларускіх чыноўнікаў санкцыі да кастрычніка 2010 году, а таксама замарозіць іх на гэты тэрмін. На думку дэпутатаў, дыялог па правах чалавека з Беларусьсю "павінен ставіць на мэце канкрэтныя вынікі і істотны прагрэс у сферы дэмакратызацыі і вяршэнства закону". У выпадку дастатковага прагрэсу санкцыі ў дачыненьні да краіны павінны быць адменены, а працэсы інтэграцыі паскораны, зазначаецца ў рэзалюцыі. У рэзалюцыі ўтрымліваецца рэкамендацыя Еўрапейскаму інвестыцыйнаму банку і Еўрапейскаму банку рэканструкцыі і разьвіцьця разгледзець магчымасьць павелічэньня фінансавай дапамогі Беларусі, асабліва дробнаму і сярэдняму бізнэсу.

Выдаўцы і выдавецтвы: Праваабарончы цэнтр Вясна

Каталёг: Kamunikat.org

Пэрыёдыка: Права на волю

Глядзець/ спампаваць гэты разьдзел/ артыкул... Увесь нумар у адным файле