Тут і цяпер (Свабода), 13.01.2010

Тут і цяпер (Свабода)

13.01.2010

Дата выхаду: 2010-01-13

Рэдактар: Уласаў А.

Выдавец: ТАА Тут і цяпер

Copyright © 2010 by Тут і цяпер

Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)

«Нафтан» у абмен на нафту? «Непарушнае сяброўства» братніх урадаў Беларусі і Расіі зноў напаткала выпрабаванне. Чарговае энергетычнае непаразуменне паміж дзяржавамі-«саюзніцамі» ўжо набыло назву «нафтавая вайна». Пераможца ў ёй атрымае не толькі эканамічныя выгады, але і відавочныя палітычныя дывідэнды. Новая «атрута». Адносіны паміж Беларуссю і Расіяй ужо былі атручаны газам і малаком. Гэтым разам браты-славяне не паразумеліся па мытах на нафту, дакладней, па аб’ёмах «чорнага золата», якое будзе пастаўляцца з Расіі ў Беларусь без мыту. Агулам плануецца, што два заводы нашай краіны — у Наваполацку і Мазыры — перапрацуюць за 2010 год каля 30 мільёнаў тон нафты. 8 млн з іх пойдуць на ўнутраныя патрэбы Беларусі, а каля 21,5 млн тон — на экспарт.

Каталёг: Kamunikat.org

Глядзець/ спампаваць гэты разьдзел/ артыкул... Увесь нумар у адным файле