Месца выхаду: Прага
Дата выхаду: 2007-07
Рэдакцыйная калегія: Шпакоўскі Сяржук, Станкевіч Юрка
Copyright © 2006-2010 by Крывія
Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)
Сустрэча з Андрусём Хадановічам. 29-га ліпеня ў беларускай клюбоўні ў Празе адбылася цікавая сустрэча з паэтам і бардам Андрусём Хадановічам, удзельнікам літаратурнага фэстывалю Месяц аўтарскага чытаньня ў Брно. Людзей у клюбоўню прыйшло больш чым разлічвалі сабраць і таму некалькі чалавек размесьціліся на дыване на падлозе. Андрэй спачатку прачытаў некалькі правакацыйных вершаў, каб справакаваць слухачоў на дыялёг і на працягу 2 гадзін ён пасьпеў атрымаць некалькі зьедлівых каментароў. Найбольшай папулярнасьцю карысталіся лірычныя вершы. Аўтару гэтых радкоў больш запомніўся верш пра рамонкавую гарбату. Сапраўды, як часта і ў звычайным жыцьці нашыя душы патрабуюць цуда і каханьня, нават калі ты купляеш, а потым п’еш простую гарбату. Пасьля аўтарскай чытанкі Андрэй Хадановіч прэзэнтаваў сваю новую кнігу і раздаваў подпісы са сваімі пажаданьнямі.
Каталёг: Kamunikat.org
Пэрыёдыка: Крывія