Крывія, 3

Крывія

Выданьне беларускай дыяспары ў Чэхіі

3

Месца выхаду: Прага

Дата выхаду: 2006-09

Рэдакцыйная калегія: Шпакоўскі Сяржук, Станкевіч Юрка, Паўловіч Iна

Copyright © 2006-2010 by Крывія

Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)

У Празе адбылося адкрыцьцё клюбоўні беларускае грамады. На прэзэнтацыі прысутнічала блізу 30 чалавек зь ліку эмігрантаў, палітуцекачоў, а таксама грамадзян Беларусі, якія па прыватных ці службовых справах знаходзіліся гэтым часам у сталіцы Чэхіі. Ініцыятарамi заснаваньня беларускае клюбоўні ў Празе сталіся сп. Юрка Станкевіч і сп-ня Зося Крук. У інтэрвію Радыё Рацыя Станкевіч выясьніў, што ідэя клюбоўні ўзьнікла з прычыны расьцярушанасьці й груповай разрозьненасьці беларусаў, якія стала жывуць у Празе. Таму адной з галоўных мэтаў новастворанага цэнтру —гэта стаць месцам, заўсёды даступным усім беларусам, незалежна ад іхнай арганізацыйнай прыналежнасьці. — Ня было свайго месца дзе можна было-б зьбірацца й праводзіць грамадзкую працу, — адзначыў Станкевіч. — Нэўтральнага месца, каб маглі зьбірацца людзі незалежна ад таго, зь якой яны арганізацыі. Сярод задачаў клюбоўні беларусы ў Празе бачаць стварэньне ўласнай бібліятэкі, падрыхтоўку інфармацыйных выданьняў, ладжаньне курсаў для дарослых і школкі для дзетак.

Каталёг: Kamunikat.org

Пэрыёдыка: Крывія

Глядзець/ спампаваць гэты разьдзел/ артыкул... Увесь нумар у адным файле