Ніва, 2010/2 (2800)

Ніва

тыднёвік беларусаў у Польшчы

2010/2 (2800)

Месца выхаду: Беласток

Дата выхаду: 2010-01-10

Рэдактар: Вапа Яўген

Рэдакцыйная калегія: Я. Вапа (гал. рэд., стар. Праграмнай рады), В. Луба (нам. гал. рэд.), М. Ваўранюк, А. Вярбіцкі, М. Лукша, Г. Кандрацюк-Свярубская, А. Мароз, І. Карпюк, М. Халадоўскі - журналісты, А. Паўлоўскі (інтэрнэт), Галіна Рамашка (канцылярыя)

Выдавец: Праграмная рада тыднёвіка Ніва

ISSN: 0546-1960

Copyright © 1999-2010 by Праграмная рада тыднёвіка Ніва

Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)

У нас у пушчу заўсёды было блізка, таму мы бегалі туды па елкі, каб у хаце пахла хаця паўжывым, аднак, дрэвам. Некаторыя ў той час хавалі ўжо за шафамі пластмасавыя ёлкі. Выцягваеш, праціраеш ад пылу і гатова. Мне аднойчы дзіцём здарылася нават выцягнуць дрэўца ў чэрвені, зразумела, неверагодна я тужыла па Калядах. У гарадской кватэры з версалькай і сценкай шмат месца для ёлкі не заставалася, таму кожныя святы ўсе як адзін перастаўлялі мэблю. Пад нашай „зялёнай паннай” падарункі ад Дзеда Мароза знаходзілі наогул перад Куццёй, бо на найважнейшую ў годзе вячэру хуценька пераязджалі мы на вёску. Толькі раз не было звычайнай куцці. Я ўжо гэтага не помню, але было так: дзед пайшоў у клуню па сена. Прынёс, але, паводле сведкаў, перабольшыў колькасць. Бабуля раскрычалася, абыдвое абразіліся і куцці не елі. Нават я не ведала, што мае дзяды былі такія ганарлівыя. Я ўжо помню толькі тыя спакайнейшыя святы. А сёння сена можна нават купіць з газетай, непатрэбны ўжо сенакосы і клуня. (І. Карпюк, Едуць гарадскія, фрагмэнт)

Выдаўцы і выдавецтвы: Праграмная рада тыднёвіка беларусаў у Польшчы Ніва

Каталёг: Kamunikat.org

Пэрыёдыка: Ніва

Глядзець/ спампаваць гэты разьдзел/ артыкул... Увесь нумар у адным файле