Наша Ніва, 48/2009

Наша Ніва

першая беларуская газэта

48/2009

Месца выхаду: Мінск

Дата выхаду: 2009-12-23

Рэдактар: Скурко Андрэй

Мастацкі рэдактар: Харэўскі Сяргей

Выдавец: Прыватнае прадпрыемства Суродзічы

Выдавецтва/ друкарня: Друкарня РУП Выдавецтва Беларускі Дом друку

ISSN: 1819-1614

Copyright © 2003-2010 by Наша Ніва

Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)

Шчаслівыя міратворцы. Калядны зварот духоўнага лідэра беларусаў замежжа, апостальскага візітатара беларусаў-каталікоў замежжа айца Аляксандра Надсана. Неяк не вельмі даўно з маёй знаёмай здарыўся цікавы выпадакВось што яна расказала мне пра яго. Ехала яна лонданскім метро — са сваёй дачушкай, якой яшчэ не было аднаго годзіка. Раптам у вагон убег малады чалавек, які пачаў паводзіць сябе даволі агрэсіўна. Усе пасажыры насцярожыліся, але ніводзін з іх не асмеліўся зрабіць яму заўвагу, баючыся ягонай рэакцыі. Толькі дачушка маёй знаёмай заставалася бесклапотнай, і, калі малады чалавек падышоў бліжэй, яна ўсміхнулася яму. Малады чалавек, уражаны, затрымаўся, пасля на ягоным твары з’явілася таксама ўсмешка, а з ёй знікла ўся ягоная ранейшая агрэсіўнасць. Усе ў вагоне ўздыхнулі з палёгкай. Відаць, усмешка нявіннага дзіцяці кранула сэрца маладога чалавека. Можна сказаць, што дзіцятка, не ўсведамляючы гэтага, учыніла першую ў сваім жыцці міратворчую акцыю... Гэтае здарэнне прыгадалася мне якраз цяпер, калі мы адзначаем успамін прыйсця на свет іншага Дзіцяці, пра якога святы Павал пасля скажа: «Калі прыйшла поўня часу, Бог паслаў Сына свайго адзінароднага, які нарадзіўся ад жанчыны, стаў падуладны закону, каб выкупіць тых, што пад законам, каб нам атрымаць усынаўленне» (Гал 4:4-5).

Каталёг: Kamunikat.org

Пэрыёдыка: Наша Ніва

Глядзець/ спампаваць гэты разьдзел/ артыкул... Увесь нумар у адным файле