Наша Ніва, 46/2009

Наша Ніва

першая беларуская газэта

46/2009

Месца выхаду: Мінск

Дата выхаду: 2009-12-09

Рэдактар: Скурко Андрэй

Мастацкі рэдактар: Харэўскі Сяргей

Выдавец: Прыватнае прадпрыемства Суродзічы

Выдавецтва/ друкарня: Друкарня РУП Выдавецтва Беларускі Дом друку

ISSN: 1819-1614

Copyright © 2003-2010 by Наша Ніва

Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)

Двайная гульня Анатоля Ляўковіча. У рэдакцыю НН трапю ліст старшыні Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі Анатоля Ляўковіча да лідэра "Справядлівай расіі" Сяргея Міронава. Гэты ліст датуецца 8 кастрычніка 2008 году, набраны на афіцыйным бланку сацдэкаў. Назва — «О новых возможностях развития интеграционных процессов». У сваім звароце Ляўковіч пазіцыянуе сябе большым прыхільнікам інтэграцыі з Расіяй за Лукашэнку. «У апошнія гады становіцца ўсё больш відавочным, што кіраўніцтва РБ адхіляецца ад інтэграцыйнай стратэгіі. Інтэграцыйныя працэсы тармозяцца. Краіна практычна закрытая для поўнамаштабных інвестыцый расійскага капіталу. Гэта — ненармальная практыка ў саюзніцкіх адносінах і яўны сігнал пра негатыўную перспектыву іх развіцця», — зазначае Ляўковіч. Сустаршыня АДС папярэджвае расійскага партнёра аб «умацаванні напярэдадні прэзідэнцкіх выбараў празаходняга крыла апазіцыі». «Усё гэта крок за крокам памяняе грамадска"палітычную сітуацыю ў краіне не на карысць развіцця беларуска"расійскай інтэграцыі», — са скрухай зазначае сацыял-дэмакрат.

Каталёг: Kamunikat.org

Пэрыёдыка: Наша Ніва

Глядзець/ спампаваць гэты разьдзел/ артыкул... Увесь нумар у адным файле