Наша Ніва, 44/2009

Наша Ніва

першая беларуская газэта

44/2009

Месца выхаду: Мінск

Дата выхаду: 2009-11-25

Рэдактар: Скурко Андрэй

Мастацкі рэдактар: Харэўскі Сяргей

Выдавец: Прыватнае прадпрыемства Суродзічы

Выдавецтва/ друкарня: Друкарня РУП Выдавецтва Беларускі Дом друку

ISSN: 1819-1614

Copyright © 2003-2010 by Наша Ніва

Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)

Фактычна, Беларусь была ў Мытным саюзе з Расіяй усе гэтыя гады. Апроч некалькіх другарадных (хоць і важных для некаторых групаў насельніцтва, як мыта на ўвоз аўтамабіляў) пазіцый, беларуская мытная палітыка была абсалютна прывязаная да расійскай. Падпісанне Мытнага саюза Беларусі, Казахстана і Расіі мае забетанаваць гэтую арматуру. Такі Мытны саюз — канструкцыя ідэалагічная ці, прынамсі, вытворная такіх канструкцый. На нарадзе па Мытным саюзе Лукашэнка ўпершыню ясна адцеміў адрозненне ў структуры эканомік і доўгачасовых інтарэсах цэнтральнаеўрапейскай краіны Беларусі і еўраазіяцкіх сыравінных гігантаў Расіі і Казахстана. Перад Беларуссю — зусім іншыя перспектывы. Мытны саюз апраўдваюць неабходнасцю прывілеяванага доступу да расійскага рынку (пра ўнутрырасійскія цэны на вуглевадароды больш не мроіцца). Аднак Фінляндыя дзесяцігоддзямі падтрымлівала выдатныя палітычныя і эканамічныя адносіны, не ўваходзячы ў інтэграцыйныя канструкцыі, здольныя абмежаваць яе суверэнітэт. Яна экспартавала ў Расію і імпартавала з Расіі ўсё патрэбнае.

Каталёг: Kamunikat.org

Пэрыёдыка: Наша Ніва

Глядзець/ спампаваць гэты разьдзел/ артыкул... Увесь нумар у адным файле