Наша Ніва, 43/2009

Наша Ніва

першая беларуская газэта

43/2009

Месца выхаду: Мінск

Дата выхаду: 2009-11-18

Рэдактар: Скурко Андрэй

Мастацкі рэдактар: Харэўскі Сяргей

Выдавец: Прыватнае прадпрыемства Суродзічы

Выдавецтва/ друкарня: Друкарня РУП Выдавецтва Беларускі Дом друку

ISSN: 1819-1614

Copyright © 2003-2010 by Наша Ніва

Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)

18 лістапада ў графіку Аляксандра Лукашэнкі значылася нарада па фармаванні Мытнага саюза. Шараговая, здавалася б, падзея скончылася нечаканымі заявамі. Лукашэнка заклікаў урад пераглядзець дасягнутыя дамоўленасці па фармаванні Мытнага саюза Беларусі, Расіі і Казахстана: «Шчыра скажу, мяне турбуе, ці дастаткова абаронены і ўлічаныя беларускія эканамічныя і замежнапалітычныя інтарэсы на этапе ўзгаднення ўмоваў Мытнага саюза». Кіраўнік краіны зазначыў, што і Расія, і Казахстан выбілі сабе палажэнні, якія адпавядаюць іх інтарэсам. Лукашэнка пацікавіўся, як ідуць справы з Адзіным мытным тарыфам, які плануецца ўвесці налета. «Ці зроблены дакладныя разлікі па кожнай таварнай пазіцыі на прадмет магчымых выгод або страт?» Лукашэнка зазначыў, што саступкі непазбежныя, але яны павінны быць узаемнымі і збалансаванымі. «А ў нас на сёння няма ніякай яснасці ні па пытанні аб адмене экспартных мытаў на нафту, якія ўжывае Расія, ні па адзіным цэнаўтварэнні на прыродны газ», — ці не ключавое прызнанне Лукашэнкі. На чорта той саюз, калі цэны на газ меншымі не будуць?

Каталёг: Kamunikat.org

Пэрыёдыка: Наша Ніва

Глядзець/ спампаваць гэты разьдзел/ артыкул... Увесь нумар у адным файле