Месца выхаду: Мінск
Дата выхаду: 2009-11-11
Рэдактар: Скурко Андрэй
Мастацкі рэдактар: Харэўскі Сяргей
Выдавец: Прыватнае прадпрыемства Суродзічы
Выдавецтва/ друкарня: Друкарня РУП Выдавецтва Беларускі Дом друку
ISSN: 1819-1614
Copyright © 2003-2010 by Наша Ніва
Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)
N.R.M перапыняе маўчанне. Гурт Лявона Вольскага быў адзіным са спісу забароненых выканаўцаў, які не скарыстаўся магчымасцю выступаць пасля сустрэчы ў Адміністрацыі прэзідэнта. І вось пасля паўзы, што цягнулася з год, N.R.M. выступаюць у Мінску. Нагода — 15-годдзе гурту. Пасля таго як у Адміністрацыі прэзідэнта рокерам паабяцалі зняць усе забароны, гурт N.R.M. практычна знік з музычнага далягляду і адмаўляўся ад удзелу ў канцэртах і фестывалях на тэрыторыі Беларусі. Самі музыкі тлумачылі гэта тым, што ўзялі творчы адпачынак. «Трэба вытрымаць паўзу. Тры гады нельга было граць, а цяпер гэта нават заахвочваецца. Думаю, што, наадварот, у гэтай сітуацыі трэба крышачку памаўчаць ды падумаць», — прызнаўся Вольскі ў адным са сваіх інтэрв’ю. За гэты час гурт сабраўся ўсяго некалькі разоў і тое дзеля канцэртаў па-за межамі краіны.
Каталёг: Kamunikat.org
Пэрыёдыка: Наша Ніва