Наша Ніва, 41/2009

Наша Ніва

першая беларуская газэта

41/2009

Месца выхаду: Мінск

Дата выхаду: 2009-11-04

Рэдактар: Скурко Андрэй

Мастацкі рэдактар: Харэўскі Сяргей

Выдавец: Прыватнае прадпрыемства Суродзічы

Выдавецтва/ друкарня: Друкарня РУП Выдавецтва Беларускі Дом друку

ISSN: 1819-1614

Copyright © 2003-2010 by Наша Ніва

Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)

Павелічэнне пенсій з 1 лістапада пакінула пасля сябе шэраг нявырашаных пытанняў. У Законе аб пенсійным забеспячэнні пазначана, што пенсіі павінны быць павялічаныя з улікам росту сярэдняга квартальнага заробку. Цяпер няхітрая арыфметыка — сярэдні заробак за красавік4чэрвень 2008 года склаў 859 тысяч рублёў. Якраз гэтыя лічбы ўлічваліся пры папярэднім павышэнні пенсій у жніўні мінулага года. Пасля таго больш за год пенсіі не павялічваліся. Цяпер квартальны заробак роўны 1034 тысячам рублёў. Атрымліваецца неадпаведнасць — заробкі выраслі на 20,3%, а пенсіі ўзнялі толькі на 9,5%. Колькі ж недаплацілі пенсіянерам? Сярэдняя пенсія павялічылася на 37 600 рублёў, у той час як павінна была ўзрасці на 80 600 рублёў. Такім чынам, сярэднестатыстычны пенсіянер будзе недаатрымліваць па 43 тысячы рублёў. За кошт гэтага бюджэт будзе ашчаджаць $38 мільёнаў штомесяц.

Каталёг: Kamunikat.org

Пэрыёдыка: Наша Ніва

Глядзець/ спампаваць гэты разьдзел/ артыкул... Увесь нумар у адным файле