Месца выхаду: Мінск
Дата выхаду: 2009-10-28
Рэдактар: Скурко Андрэй
Мастацкі рэдактар: Харэўскі Сяргей
Выдавец: Прыватнае прадпрыемства Суродзічы
Выдавецтва/ друкарня: Друкарня РУП Выдавецтва Беларускі Дом друку
ISSN: 1819-1614
Copyright © 2003-2010 by Наша Ніва
Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)
У часе дыскусіі на міжнароднай канферэнцыі ў Рызе каардынатар беларускай грамадзянскай ініцыятывы «Хартыя-97» Андрэй Саннікаў заявіў, што Грыбаўскайтэ зняважыла беларусаў, запрасіўшы Лукашэнку ў Вільню. «Вы пагразлі ў геапалітыцы і забыліся пра каштоўнасці», — дакараў ён. Грыбаўскайтэ адказала ў вельмі цвярдым тоне: «Калі вы хочаце працягу палітыкі, якая была безвыніковай 10 гадоў, гэта ваша права. А я лічу, што трэба даць шанец — не рэжыму, а беларускаму народу, на тое, каб далучыцца да Еўропы». Прэзідэнт Эстоніі Томас Ільвэс дадаў: ён за бязвізавы рэжым з Беларуссю. Ён заўважыў, што сітуацыя з правамі чалавека ў Расіі нашмат горшая, чым у Беларусі, тым не менш з Расіяй ЕС дамаўляецца. «Беларусь — дыктатура, — дадаў Ільвэс, — але не апошняя дыктатура ў Еўропе». Штогадовая канферэнцыя ў Рызе сёлета мела за назву «Аднаўленне эканомікі пры зменлівай сітуацыі з бяспекай: трансатлантычны парадак дня — 2010».
Каталёг: Kamunikat.org
Пэрыёдыка: Наша Ніва