Месца выхаду: Мінск
Дата выхаду: 2009-10-07
Рэдактар: Скурко Андрэй
Мастацкі рэдактар: Харэўскі Сяргей
Выдавец: Прыватнае прадпрыемства Суродзічы
Выдавецтва/ друкарня: Друкарня РУП Выдавецтва Беларускі Дом друку
ISSN: 1819-1614
Copyright © 2003-2010 by Наша Ніва
Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)
Да 16 лістапада міністры замежных справаў ЕС павінны вырашыць, што рабіць з візавымі санкцыямі супраць лукашэнкаўцаў. Яны былі ўведзеныя ў адказ на ўмацаванне ў Беларусі дыктатуры. Дружба з Расіяй супраць Еўропы была таксама прычынай для іх. Але пачаўся флірт з ЕС і сціплая лібералізацыя — і санкцыі прыпынілі да восені. Еўрапейцы хацелі б скасаваць іх зусім. Для адмены трэба падстава. А ніводнага новага кроку насустрач лукашэнкаўская адміністрацыя не зрабіла. Выбарчае заканадаўства застаецца нязменным: падлік галасоў бескантрольны, як і раней. Палітвязень Арцём Дубскі працягвае сядзець. Беларуская хрысціянская дэмакратыя замест рэгістрацыйнага пасведчання атрымала выкрывальніцкі фільм на БТ. Больш за тое, АМОН бязлітасна рассеяў акцыю пратэсту супраць беларуска-расійскіх манеўраў. Самі ж вучэнні адпрацоўвалі сцэнар рыўка беларускіх войскаў праз тэрыторыю Літвы да Балтыкі, на дапамогу Калінінграду. Нямецкі пасол у Мінску ў інтэрв’ю на тым тыдні з недвухсэнсоўнай горыччу намякнуў на адсутнасць канкрэтыкі з беларускага боку.
Каталёг: Kamunikat.org
Пэрыёдыка: Наша Ніва