Наша Ніва, 36/2009

Наша Ніва

першая беларуская газэта

36/2009

Месца выхаду: Мінск

Дата выхаду: 2009-09-30

Рэдактар: Скурко Андрэй

Мастацкі рэдактар: Харэўскі Сяргей

Выдавец: Прыватнае прадпрыемства Суродзічы

Выдавецтва/ друкарня: Друкарня РУП Выдавецтва Беларускі Дом друку

ISSN: 1819-1614

Copyright © 2003-2010 by Наша Ніва

Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)

Унутры краіны здымаць Лукашэнку дазваляюць толькі групе абраных фатографаў, прычым з пэўных ракурсаў. Напрыклад, здымаць Лукашэнку ў профіль забаронена. На віленскіх здымках журналіст Віктар Малішэўскі разгледзеў цікавую дэталь — швейцарскі гадзіннік Patek Philippe Calatrava 5120j на руцэ Лукашэнкі. Такія каштуюць 11 тысяч еўра, або 16 тысяч даляраў. Інфармацыя пра заробак Лукашэнкі закрытая. Яе публікуюць толькі за гады, што папярэднічаюць прэзідэнцкім выбарам. У 2005 г. ён складаў каля 2300 даляраў у месяц. Хоць Лукашэнка не раз публічна называў сябе «жабраком», ён ацэньвае свой «дакладны час» у сем месячных заробкаў. Такой жа маркі, як ў кіраўніка Беларусі, гадзіннік і ў кіраўніка расійскага ўрада – Уладзіміра Пуціна. Ён карыстаецца гадзіннікам Patek Philippe Perpetual Calendar з белага золата, коштам 40 тысяч еўра. Гэта прыкладна гадавы легальны заробак расійскага прэм’ера. Не адстаюць ад прадстаўнікоў афіцыйнага Крамля і апаненты. Лідэр КПРФ Генадзь Зюганаў носіць гадзіннік Longines.

Каталёг: Kamunikat.org

Пэрыёдыка: Наша Ніва

Глядзець/ спампаваць гэты разьдзел/ артыкул... Увесь нумар у адным файле