Месца выхаду: Мінск
Дата выхаду: 2009-09-16
Рэдактар: Скурко Андрэй
Мастацкі рэдактар: Харэўскі Сяргей
Выдавец: Прыватнае прадпрыемства Суродзічы
Выдавецтва/ друкарня: Друкарня РУП Выдавецтва Беларускі Дом друку
ISSN: 1819-1614
Copyright © 2003-2010 by Наша Ніва
Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)
Апошні раз Літву Лукашэнка наведваў у 1998 годзе. Тады ў Медніках ён сустракаўся з тагачасным кіраўніком Літвы Валдасам Адамкусам. Гэты ж візіт адбываецца пасля адмены візавых санкцый Еўрасаюза. «З Беларуссю, нягледзячы на яе недэмакратычны лад, у нас больш супольнага, чым адрозненняў», — заявіў перад візітам Аляксандра Лукашэнкі міністр замежных справаў Літвы Вігаўдас Ушацкас. Па яго словах, «літоўцы павінны размаўляць і з тымі, хто ва ўладзе, і з тымі, хто ў апазіцыі, паколькі наш сусед такі, які ёсць». «Мы зацікаўленыя ў тым, каб Беларусь была не толькі незалежнай і эканамічна стабільнай, але і каб яна была краінай, якая стварае грамадзянскую супольнасць. Беларусь нам важная і як рынак з 10 млн спажыўцоў. Мы бачым зацікаўленасць літоўцаў у інвеставанні ў Беларусь», — кажа В. Ушацкас.
Каталёг: Kamunikat.org
Пэрыёдыка: Наша Ніва