Месца выхаду: Мінск
Дата выхаду: 2009-09-09
Рэдактар: Скурко Андрэй
Мастацкі рэдактар: Харэўскі Сяргей
Выдавец: Прыватнае прадпрыемства Суродзічы
Выдавецтва/ друкарня: Друкарня РУП Выдавецтва Беларускі Дом друку
ISSN: 1819-1614
Copyright © 2003-2010 by Наша Ніва
Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)
Усяго на XII з’езд Партыі БНФ у Дом культуры МТЗ з’ехалася 326 дэлегатаў з 370 абраных. Над сцэнай зноў, як і на Кангрэсе Міколы Статкеві'ча, вісеў чырвона-зялёны сцяг. Здымаць яго строга забаранілі. Але фронтаўцы скруцілі палотнішча так, што яго і бачна не было. Напачатку працы дэлегаты заслухалі вітальнае слова Народнага паэта Рыгора Барадуліна. Сярод іншых гасцей найбольш увагі дасталося Аляксандру Мілінкевічу з Руху «За свабоду». Гэта было першае з’яўленне экс'кандыдата ў прэзідэнты на публіцы пасля аперацыі на суставе. Мілінкевіча віталі гучна. Палітык зазначыў, што цяпер патрэбнае аб’яднанне на ідэйным грунце — незалежнасці, еўрапейскага выбару. Ён выказаў скепсіс адносна працэдуры абрання кандыдата АДС, узгадаўшы, што адзіным можа стаць камуніст Сяргей Калякін. «І што, будзеце агітаваць за кандыдата, які за саюз з Расіяй?» — пытаўся ён БНФаўцаў з трыбуны. «Рух «За свабоду» не канкурэнт, а найбліжэйшы партнёр для БНФ», — зазначыў А.Мілінкевіч.
Каталёг: Kamunikat.org
Пэрыёдыка: Наша Ніва