Месца выхаду: Мінск
Дата выхаду: 2009-08-26
Рэдактар: Скурко Андрэй
Мастацкі рэдактар: Харэўскі Сяргей
Выдавец: Прыватнае прадпрыемства Суродзічы
Выдавецтва/ друкарня: Друкарня РУП Выдавецтва Беларускі Дом друку
ISSN: 1819-1614
Copyright © 2003-2010 by Наша Ніва
Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)
21 жніўня Аляксандр Лукашэнка паляцеў у Сочы. Перад гэтым у Талочыне ён паведаміў, што пра наступную сустрэчу з Мядзведзевым яны дамовіліся яшчэ ў Чалпон-Аце на саміце АДКБ. «У найбліжэйшы час трэба абазначыць парадак дня, у які павінны быць уключаныя складаныя пытанні, — сказаў Лукашэнка. — Цяпер прэзідэнт Расіі, як вядома, знаходзіцца ў Сочы, і ён запрасіў мяне сустрэцца». Кіраўнік краіны запэўніў, што з расійскім кіраўніцтвам у яго па-ранейшаму выдатныя стасункі. «У нас добрыя адносіны з Расіяй, выдатныя ў нас з Расіяй адносіны. У нас ёсць праблемы — гэта так. Але хто нічога не робіць, у таго праблемаў няма», — патлумачыў Лукашэнка. Ён таксама выказаўся, што не збіраецца «выпускаць злачынцаў і ламаць заканадаўства», як хочуць на Захадзе. Гэта заўважна кантраставала з нядаўнімі словамі Лукашэнкі ў бок саюзніцы: «Скажыце, што я мушу абараняць у вас і за што мусяць гінуць мае хлопцы? За тое, што Беларусь у Расіі на рынак не пускаюць? Ці за тое, што энергарэсурсы з Казахстана, Расіі па шалёных цэнах павінен купіць?»
Каталёг: Kamunikat.org
Пэрыёдыка: Наша Ніва