Месца выхаду: Мінск
Дата выхаду: 2009-08-05
Рэдактар: Скурко Андрэй
Мастацкі рэдактар: Харэўскі Сяргей
Выдавец: Прыватнае прадпрыемства Суродзічы
Выдавецтва/ друкарня: Друкарня РУП Выдавецтва Беларускі Дом друку
ISSN: 1819-1614
Copyright © 2003-2010 by Наша Ніва
Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)
Яшчэ ўранку 4 жніўня прэм’ер-міністр Сяргей Сідорскі апраўдваў яе. Ён усяго толькі «даручыў ураду ўнесці некаторыя карэкціроўкі» ў пастанову №991. А ўдзень да яе крытыкаў далучыўся памочнік прэзідэнта Сяргей Ткачоў. І ўвечары агенцтва БЕЛТА перадало: «Беларускі ўрад па даручэнні Аляксандра Лукашэнкі разгледзеў сітуацыю, што склалася пасля прыняцця пастановы нумар 991 «Аб некаторых пытаннях набыцця тавараў на тэрыторыі Беларусі, і сёння яе адмяніў». Пастанова, якая набыла моц 1 жніўня, выключала пасрэднікаў з працэсу рэалізацыі юрыдычным асобам тавараў на тэрыторыі Беларусі. З гэтага часу юрасобы мелі набываць тавары толькі ў тых пастаўшчыкоў, якія з’яўляюцца вытворцамі, або іх афіцыйных гандлёвых прадстаўнікоў. Згодна з ёй, для ўключэння ў пералік афіцыйных гандлёвых прадстаўнікоў мусова было падаць эканамічнае абгрунтаванне набыцця тавараў у пастаўшчыка. Хоць гэта нешта суб’ектыўнае і абсурднае з пункту гледжання рынкавай логікі. Чыноўнікі прысвойвалі сабе права вырашаць за прыватнікаў.
Каталёг: Kamunikat.org
Пэрыёдыка: Наша Ніва