Месца выхаду: Мінск
Дата выхаду: 2009-07-29
Рэдактар: Скурко Андрэй
Мастацкі рэдактар: Харэўскі Сяргей
Выдавец: Прыватнае прадпрыемства Суродзічы
Выдавецтва/ друкарня: Друкарня РУП Выдавецтва Беларускі Дом друку
ISSN: 1819-1614
Copyright © 2003-2010 by Наша Ніва
Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)
28 ліпеня ў бельгійскай сталіцы міністр сустракаўся з вярхоўным камісарам замежнай палітыкі і палітыкі бяспекі Хаўерам Саланам, еўракамісарам у пытаннях палітыкі добрасуседства і пашырэння Бенітай Ферэра-Вальднэр і міністрам замежных справаў Швецыі Карлам Більдтам. Швецыя сёлета старшынюе ў саюзе 27 незалежных дзяржаваў. Па завяршэнні перамоваў удзельнікі адказалі на пытанні журналістаў. Б.Ферэра-Вальднэр адзначыла, што Еўрасаюз гатовы падтрымліваць Беларусь, калі нашая краіна «прадэманструе сур’ёзны рух у кірунку дэмакратыі і фундаментальных свабод». Еўрасаюз не зусім задаволены станам рэчаў у Беларусі. К.Більдт зазначыў, што сітуацыя ў Беларусі на сёння «не адпавядае чаканням». «Беларускія ўлады могуць і ў прынцыпе павінныя зрабіць больш для ўмацавання адносін з ЕС», — дадаў ён.
Каталёг: Kamunikat.org
Пэрыёдыка: Наша Ніва