Наша Ніва, 26/2009

Наша Ніва

першая беларуская газэта

26/2009

Месца выхаду: Мінск

Дата выхаду: 2009-07-15

Рэдактар: Скурко Андрэй

Мастацкі рэдактар: Харэўскі Сяргей

Выдавец: Прыватнае прадпрыемства Суродзічы

Выдавецтва/ друкарня: Друкарня РУП Выдавецтва Беларускі Дом друку

ISSN: 1819-1614

Copyright © 2003-2010 by Наша Ніва

Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)

Папярэдні дыягназ пастаўлены кіроўцу, які ў мінулую пятніцу на кальцавой сталіцы пратараніў 7 машын. У мужчыны здарылася шызаафектнае расстройства маніякальнага тыпу. Калі дыягназ пацвердзіцца, крымінальная справа ўзбуджацца не будзе. Як такі чалавек мог атрымаць права кіраваць машынай? Доктарка-псіхатэрапеўт Валянціна Пячэрская мяркуе, што кіроўца не змог бы атрымаць правы з такім дыягназам. Паводле яе словаў, шызафрэнія праяўляецца рана, гадоў да трыццаці, таму раптоўнае яе праяўленне ў 57гадовага кіроўцы малаімавернае. Як паведамілі ва ўправе ДАІ Маскоўскага раёну Мінску, даведка з псіханеўралагічнага дыспансэру пра тое, што гэты чалавек не стаіць на ўліку, ёсць. Яна выдаецца тэрмінам на 5 гадоў. Пакуль толькі не ўдалося вызначыць, ад якой даты выдадзеная даведка.

Каталёг: Kamunikat.org

Пэрыёдыка: Наша Ніва

Глядзець/ спампаваць гэты разьдзел/ артыкул... Увесь нумар у адным файле