Наша Ніва, 23/2009

Наша Ніва

першая беларуская газэта

23/2009

Месца выхаду: Мінск

Дата выхаду: 2009-06-17

Рэдактар: Скурко Андрэй

Мастацкі рэдактар: Харэўскі Сяргей

Выдавец: Прыватнае прадпрыемства Суродзічы

Выдавецтва/ друкарня: Друкарня РУП Выдавецтва Беларускі Дом друку

ISSN: 1819-1614

Copyright © 2003-2010 by Наша Ніва

Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)

Колькі ўжо было гандлёвых войнаў між Беларуссю і Расіяй — цукровая, мясная, нафтавая, газавая. Аднак раней вакол гэтых процістаянняў не было столькі шуму і істэрыкі, як цяпер, вакол вайны малочнай. Канфлікт пачаўся 6 чэрвеня, калі галоўны дзяржаўны санітарны доктар РФ Генадзь Анішчанка абвясціў пра забарону на ўвоз у Расію 500 відаў беларускай малочнай прадукцыі. Першапачатковай прычынай называлася тое, што беларускія вытворцы не перааформілі дакументацыю ў адпаведнасці з патрабаваннямі тэхнічнага рэгламенту, якія набылі моц яшчэ ў снежні 2008 году. Яшчэ напярэдадні забароны праблему паставак малака з Беларусі абмяркоўвалі прэм’ер-міністр суседняй дзяржавы Уладзімір Пуцін і губернатар Белгародскай вобласці Яўген Саўчанка. Кіраўнік расійскага ўраду гаварыў пра неабходнасць стварэння роўных умоваў для вытворцаў. Маўляў, расійскія датацыі складаюць толькі 3%, а ў беларусаў аж 24%. Прычым тыя 24% Расія сама фінансуе танным палівам і крэдытамі.

Каталёг: Kamunikat.org

Пэрыёдыка: Наша Ніва

Глядзець/ спампаваць гэты разьдзел/ артыкул... Увесь нумар у адным файле