Наша Ніва, 19/2009

Наша Ніва

першая беларуская газэта

19/2009

Месца выхаду: Мінск

Дата выхаду: 2009-05-20

Рэдактар: Скурко Андрэй

Мастацкі рэдактар: Харэўскі Сяргей

Выдавец: Прыватнае прадпрыемства Суродзічы

Выдавецтва/ друкарня: Друкарня РУП Выдавецтва Беларускі Дом друку

ISSN: 1819-1614

Copyright © 2003-2010 by Наша Ніва

Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)

На кручку ў Рыбака апынуўся цэлы кантынент. Беларусы ж адчулі сапраўдны гонар за далёкага суродзіча і задумаліся пра тое, што такое нацыянальная ідэнтычнасць. У фінале конкурсу «Еўрабачанне32009» перамог нарвежскі беларус Аляксандр Рыбак, якому 13 мая споўнілася 23 гады. Пры гэтым наш зямляк паставіў рэкорд конкурсу, атрымаўшы перамогу з велізарным адрывам. Ён набраў 387 балаў — яшчэ нікога ў гісторыі «Еўрабачання» так шчодра не адорвалі баламі. Ісландыя заняла другое месца з 218 баламі. На прэс-канферэнцыі, прысвечанай перамозе ў фінале конкурсу «Еўрабачанне», Аляксандр падкрэсліў, што сам напісаў музыку і словы да песні «Fairytale» і што гэты факт, магчыма, і дапамог яму перамагчы. «Дзякуй Беларусі за 12 балаў», — сказаў пераможца конкурсу еўрапейскай песні ў першыя хвіліны прэс-канферэнцыі. І дадаў, што наведаецца ў Беларусь з гастролямі.

Каталёг: Kamunikat.org

Пэрыёдыка: Наша Ніва

Глядзець/ спампаваць гэты разьдзел/ артыкул... Увесь нумар у адным файле