Месца выхаду: Мінск
Дата выхаду: 2009-04-15
Рэдактар: Скурко Андрэй
Мастацкі рэдактар: Харэўскі Сяргей
Выдавец: Прыватнае прадпрыемства Суродзічы
Выдавецтва/ друкарня: Друкарня РУП Выдавецтва Беларускі Дом друку
ISSN: 1819-1614
Copyright © 2003-2010 by Наша Ніва
Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)
Рашэнні на сотні мільёнаў даляраў. У панядзелак стала вядома, што Беларусь адмовілася прадаць дзярждолю ў Мазырскім НПЗ, якую хацелі атрымаць «Газпромнефть» і ТНК. Лукашэнка зноў лётаў у Расію для сустрэчы з Дзмітрыем Мядзведзевым. Гэта ўжо трэцяя падобная паездка беларускага кіраўніка ў суседнюю дзяржаву за апошні месяц. Першая адбывалася 19 сакавіка ў загарадным Завідаве, другая — 21 сакавіка на лыжах у Сочы, трэцяя — 10 красавіка ў рэзідэнцыі Мядзведзева ў Горках. Але пра што канкрэтна гавораць лідэры на сустрэчах пры зачыненых дзвярах застаецца толькі здагадвацца. Хіба што сам Лукашэнка можа нешта выдаць падчас сваіх кантактаў з прэсай. Так яшчэ ў пачатку мінулага тыдня, наведваючы Светлагорск, кіраўнік Беларусі зрабіў шэраг рэзкіх заяваў на адрас Расіі. Ён абвінаваціў усходнюю суседку ў тым, што тая «нажываецца на Беларусі». Маўляў, Расія не прапускае беларускія тавары на свае рынкі.
Каталёг: Kamunikat.org
Пэрыёдыка: Наша Ніва