Месца выхаду: Мінск
Дата выхаду: 2009-04-01
Рэдактар: Скурко Андрэй
Мастацкі рэдактар: Харэўскі Сяргей
Выдавец: Прыватнае прадпрыемства Суродзічы
Выдавецтва/ друкарня: Друкарня РУП Выдавецтва Беларускі Дом друку
ISSN: 1819-1614
Copyright © 2003-2010 by Наша Ніва
Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)
І вып’ем, і закусім. Беларусь запрасіла ў Расіі яшчэ 2 мільярды даляраў крэдыту. «Расія на гэтым этапе адмовіла» Беларусі ў крэдыце на 100 млрд расійскіх рублёў, перадалі ў аўторак інфармацыйныя агенцтвы са спасылкай на крыніцы ў Міністэрстве фінансаў Расіі. Яны ж паведамілі, што Мінск адразу запрасіў новы крэдыт — на 2 млрд даляраў. Раней выказваліся меркаванні, што Расія абумоўлівае чарговую порцыю грошай прызнаннем Абхазіі і Асеціі. Якраз напярэдадні, 30 сакавіка, стала вядома, што пытанне аб гэтым не ўключана ў парадак дня сесіі палаты прадстаўнікоў. Новы крэдыт на 2 мільярды беларускія ўлады просяць ужо не ад ураду РФ, а ад банкаў, але пад урадавыя гарантыі. Такое забеспячэнне патрэбнае, каб працэнт па крэдыце быў выгадны. Індэксы крэдытнага даверу да Беларусі невысокія, а памер золатавалютнага запасу нашай краіны ў прапорцыі да ВУП — найніжэйшы ў рэгіёне.
Каталёг: Kamunikat.org
Пэрыёдыка: Наша Ніва