Наша Ніва, 11/2009

Наша Ніва

першая беларуская газэта

11/2009

Месца выхаду: Мінск

Дата выхаду: 2009-03-18

Рэдактар: Скурко Андрэй

Мастацкі рэдактар: Харэўскі Сяргей

Выдавец: Прыватнае прадпрыемства Суродзічы

Выдавецтва/ друкарня: Друкарня РУП Выдавецтва Беларускі Дом друку

ISSN: 1819-1614

Copyright © 2003-2010 by Наша Ніва

Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)

Дайце толькі нам юаняў, хунвэйбіны ў нас свае. Агульная сума замежных запазычванняў ад пачатку году сягнула астранамічнай лічбы $5,2 млрд. Да залежнасці ад Расіі дабавілася прывязка да Кітаю. Беларусь атрымае амаль $3 млрд ад Кітаю на аснове ўгоды «своп» на няясных умовах. Угода «своп» — гэта своеасаблівы тып здзелак абмену, ад англійскага слова «swap», абмен баш на баш. Згодна з пагадненнем аб валютнай угодзе «своп», заключаным між Нацбанкам Беларусі і яго кітайскім адпаведнікам, Народным банкам Кітаю, Беларусь атрымае 20 мільярдаў юаняў (каля $3 млрд), а кітайскі бок — каля 8 трыльёнаў беларускіх рублёў. Беларускі бок уключыць юані ў склад золатавалютных рэзерваў. Кітай жа будзе выкарыстоўваць рублі для разлікаў з Беларуссю. Нагадаем, што асноўны артыкул беларускага экспарту ў Кітай — калійныя ўгнаенні.

Каталёг: Kamunikat.org

Пэрыёдыка: Наша Ніва

Глядзець/ спампаваць гэты разьдзел/ артыкул... Увесь нумар у адным файле